Абласныя «Дажынкі-2022» прайшлі ў Целяханах

3 верасня ў гарадскім пасёлку Целяханы Івацэвіцкага раёна ўшаноўвалі хлебаробаў Брэстчыны. Традыцыйнае свята-кірмаш працаўнікоў вёскі сабрала дэлегацыі з усіх раёнаў вобласці – работнікаў сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гандлю, прадстаўнікоў улады і шматлікіх гасцей.

Пружанскі раён у гэтым годзе годна сустрэў свята. У абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур раён заняў 3-я месца.

У праграме свята ў Целяханах таксама прынялі ўдзел работнікі культуры Пружаншчыны і творчыя калектывы. Сярод іх – народны ансамбль танца «Спадчына» пад кіраўніцтвам Валянціны Іскаліевай (Пружанскі гарадскі Палац культуры), народнае аматарскае аб’яднанне «Смаляначка» на чале з Анатолем Харытановічам (Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры) і работнікі Калядзіцкага сельскага Дома культуры (загадчык Алена Сівачэнка). Свае творы прадставілі пружанскія майстры ганчарнай справы Генадзь Міранюк і Віталь Раманоўскі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий