Абеліскі вялікага подзвігу

У мінулым годзе стартаваў мультыфарматны патрыятычны праект выдавецкага дома “Беларусь сёння” пры падтрымцы ААТ “АСБ Беларусбанк” “Абеліскі вялікага подзвігу”. Ён прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

11 чэрвеня праект быў прадстаўлены ў Пружанах. Ён пачаўся з мітынгу каля помніка спаленым вёскам. Наступныя мерапрыемствы адбыліся у Палацы культуры. Грамадскасці была прэзентавана мабільная выстава, якая расказала аб знакавых мясцінах памяці Беларусі. Падчас яе адкрыцця да прысутных звярнуліся старшыня раённага Савета дэпутатаў М.Кудравец, начальнік упраўлення выдавецкага дома “Беларусь сёння” П.Сухарукаў і пракурор Пружанскага раёна А.Вярбіцкі. Завяршылася мерапрыемства канцэртам патрыятычнай песні.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий