А вы ўжо былі ў «Спадарожніку»?

Наведайце кінатэатр «Спадарожнік» самі, з сям’ёй, калегамі, сябрамі! Арганізацыі могуць заключыць дамову на набыццё білетаў у якасці падарункаў для сваіх супрацоўнікаў і іх дзяцей на прэм’ерныя фільмы.

Кошт кінасеанса – 5 рублёў.

Магчымы зніжкі!

Даведкі па тэлефоне: 35908.

Запрашаем на наступныя фільмы ў вялікай зале ў студзені 2023 года:

“Чабурашка” (сямейны)

з 22 снежня

Вядомае гарэзлівае звераня з далёкай апельсінавай краіны чакаюць прыгоды ў ціхім прыморскім гарадку. Тут яно знойдзе сабе сяброў і дом. Сярод новых герояў стужкі – нялюдзімы стары садоўнік, цётка-модніца і яе капрызная ўнучка, маўклівы хлопчык і яго мама.

 

“Аперацыя фартуна” (баявік, трылер)

з 29 снежня

Разведчык Орсан Фарчун атрымаў заданне спыніць продаж смяротнай зброі. Яму ў гэтым дапамагаюць лепшыя аператыўнікі свету і вядомы кінаакцёр. Лёс чалавецтва цяпер залежыць ад супершпіёна, які прымушае ўсіх іграць па правілах Галівуда.

 

“Бітва шэфаў” (камедыя)

з 12 студзеня

Мікель – малады і амбіцыёзны шэф-повар, які марыць аб трэцяй зорцы Мішлен. Нечакана ў яго жыццё вяртаецца бацька – некалі таксама вядомы майстар кулінарыі, які знік 30 гадоў назад.

 

“Умка ў кіно” (мультфільм)

з 12 студзеня

Сябар Умкі – хлопчык Тайкэ, вырас і стаў сапраўдным шаманам. Седячы ў сваёй яранге, ён расказывае дзецям захапляльныя гісторыі аб тым часе, калі сам быў маленькі, сябраваў з белым мяздзведзяня, палярнай ваўчыцай Ільмай, нерпай Корай і іншымі жывёламі.

 

“Адны на канікулах” (сямейны)

з 12 студзеня

Зімовыя канікулы 11-гадовай Авы вельмі сумныя, бацькі сочаць за кожным крокам дзяўчынкі. Аднойчы ранкам ўсе дарослыя знікаюць і дзеці бавяць час як заўгодна. Праз нейкі час высвятляецца, што рабят чакае шмат непрыемнасцей. Разам яны вырашаюць зрабіць усё магчымае, каб вярнуць бацькоў.

 

“На краі” (трылер)

з 19 студзеня

Альпіністка Кэлі стала сведкай забойства сяброўкі. Ёй удалося зняць злачынства на камеру, але бандыты яе заўважылі. Дзяўчына вырашае схавацца на непрыступнай скале, каб схавацца ад забойцаў. Яе падсцерагаюць цяжкасці і пасткі.

 

“Маё пірацкае вяселле” (экшн, камедыя)

з 26 студзеня

На гэтым вяселлі ўсё пайшло не па плану. Спачатку падрыхтоўку ледзь не спынілі родныя, а потым на астравы прыплылі піраты. Свята было сапсавана, таму што трэба думаць не аб святочных урачыстасцях, а аб захаванні ўласнага жыцця.

 

“Тэлекінез” (фантастычны трылер)

з 26 студзеня

Айлін прачынаецца ў зачыненым пакоі, прыкаваная да стулу. Яна павінна рабіць тое, што ёй гаворыць загадкавы голас, інакш яе муж і дачка загінуць. Выконваючы заданні, жанчына выяўляе ў сябе экстрасэнсорныя здольнасці і спрабуе вырвацца з палону.

 

“Дзівосны Морыс” (мультфільм, сямейны)

з 26 студзеня

У ката Морыса ёсць два таленты: гаварыць і праварочваць аферы. Падарожнічаючы з горада ў горад, ён выратоўвае мясцовых жыхароў ад нашэсця пацукоў. Але трапіўшы ў Блінцбург, Морыс і яго сябры разумеюць, што гэты горад вельмі небяспечны.

 

Крушэнне (баявік, трылер)

з 26 студзеня

Пілот Броўдзі Торанс паспяхова прызямліў пашкоджаны штормам самалёт. Але хутка высвятляецца, што ацалелым пагражаюць ваяўнічыя піраты, якія жадаюць захапіць іх у заложнікі. Як абараніцца, пакуль не прыйдзе дапамога, можна даведацца з кінастужкі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий