Перад табою, мама, я нізка галаву схіляю

Такую назву мела літаратурна-музычная вечарына ў Ружанскай гарпасялковай бібліятэцы, прысвечаная жанчынам-маці. На працягу сустрэчы яе ўдзельнікі з вялікай пранікнёнасцю чыталі вершы і ўрыўкі з твораў беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя матулям. На мерапрыемстве прысутнічаў настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла Аляксандр Сень, які пазнаёміў прысутных з гісторыяй узнікнення свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы і павіншаваў усіх з Днем маці. Падчас вечарыны дэманстраваліся кліпы песень пра матулю. З невялікім канцэртам перад удзельнікамі сустрэчы выступіў ружанскі хор ветэранаў.

Чарговае пасяджэнне прымеркаваў да Дня маці клуб “ЧаСиКи”, які працуе ў Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы імя А.Лось. У яго рабоце прынялі ўдзел вучні 4 “Б” класа гімназіі разам са сваімі матулямі і бабулямі. Дзеці падаравалі сваім родным вершы, песні, ласкавыя словы і прызнанні ў любові, а таксама малюнкі-партрэты.

Ліноўская сельская бібліятэка сумесна з Домам культуры і Ліноўскай дзіцячай школай мастацтваў прыняла ўдзел у правядзенні святочных мерапрыемстваў з нагоды Дня маці і Дня бацькі. Не забыліся і пра задровы лад жыцця: ва ўстанове прайшла сустрэча членаў маладзёжнага клуба “Формула здароўя”, падчас якой юнакі і дзяўчаты размаўлялі аб шкодзе алкаголю.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий