Матулям родным прысвячаецца

На мінулым тыдні ва ўстановах культуры адбылося шмат мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня маці і Дня бацькі.

Так, вялікае свята з гэтай нагоды пры падтрымцы сельвыканкама правялі Ліноўскі сельскі Дом культуры, бібліятэка і дзіцячая школа мастацтваў. На вечарыне прагучала шмат цёплых і шчырых слоў, віншаванняў для мам, а бацькі паспаборнічалі ў спрыце і моцы. Свае музычныя нумары прадставілі вучні Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў, вакальны гурт «Каханачка», тэатр мініяцюр «ТMIN», клуб танцавальнага фітнеса «Ничего лишнего», клуб аматараў песні «Сузор’е» і салісты Дома культуры. Ліноўскія работнікі культуры таксама зладзілі канцэртныя віншаванні для мам на іх рабочых месцах.

Канцэрт «Роднае сэрца» для матуль і бабуль, а таксама ўсіх жанчын падрыхтаваў Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры.

А салісты Белавусаўшчынскага сельскага клуба-бібліятэкі разам з аўтаклубам павіншавалі жыхароў аг.Лыскава з Днём маці і праваслаўным святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Работнікі клуба-бібліятэкі таксама наведаліся з падарункамі да жыхарак аг.Белавусаўшчына.

У Слабудскім сельскім Доме культуры адбыўся канцэрт «Шчасце мацярынства». На сцэне выступілі калектывы аматарскай творчасці ўстановы, народны вакальны ансамабль «Землякі» (Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры) і хор вучняў Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Святочны канцэрт да Дня маці прайшоў у Старавольскім сельскім клубе-бібліятэцы, падчас якога прагучала шмат добрых песень і вершаў.

Віншавальную праграму «Самая найлепшая з жанчын» падрыхтавалі работнікі Хараўскога сельскага клуба-бібліятэкі.

Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў мясцовых жыхароў на канцэрт “Для вас, любыя!”, а таксама павішаваў шматдзетную сям’ю.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий