Такую назву насіла літаратурна-музычная вечарына, якую сумесна правялі Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў і гарпасялковая бібліятэка.
Вядучымі мерапрыемства выступілі бібліятэкары Вольга Крэйдзіч і Вольга Фасевіч. А юныя музыканты і мастакі напоўнілі свята сваёй творчасцю – выдатнымі музычнымі нумарамі і творчымі работамі.
Падчас святочнага мерапрыемства, на якое былі запрошаны матулі і бабулі вучняў, а таксама жыхаркі Шарашова, было шмат слоў любові і падзякі, цеплыні і шчырасці, дабрыні і пяшчоты.