На Пружаншчыне працягваюцца сельскагаспадарчыя кірмашы. Сваю прадукцыю на іх прадстаўляюць прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу, сельскія гаспадаркі, прадпрымальнікі. Аднак людзі прыходзяць на кірмашы не толькі для таго, каб зрабіць неабходныя нарыхтоўкі, але і зарадзіцца пазітыўным настроем, сустрэцца з добрымі людзьмі.
Так, у мінулыя выхадныя адбыўся кірмаш «Ружанская восень». У культурнай праграме гэтага сапраўднага сельскагаспадарчага свята прынялі ўдзел калектывы пружанскага аўтаклуба – выкальныя гурты «Забава» і «Шчырым сэрцам», дуэт «Гармошечка». Надвор’е і добры настрой спрыялі гасцям і ўдзельнікам мерапрыемства.