Шмат мерапрыемстваў для сваіх чытачоў праводзіць Ліноўская сельская бібліятэка.
Так, на мінулым тыдні ва ўстанове прайшлі сустрэчы для наведвальнікаў розных узростаў.
Напрыклад, школьнікі завіталі на гульнявую праграму «Грибное лукошко» (з цыклу «Я з кнігай адкрываю свет»), прымеркаваную да Сусветнага дня грыбніка. На мерапрыемстве рабяты даведаліся шмат цікавага і карыснага (правілы збору грыбоў, іх асаблівасці, паходжанне назваў), пачулі вершы аб грыбах. А новыя веды хлопчыкі і дзяўчынкі замацавалі падчас гульні – разгадвалі загадкі, пазнавалі грыбы па апісанні, складалі грыбную мазаіку, рашалі крыптаграмы. Да таго ж, усе прысутныя пазнаёміліся з кніжнай паліцай «Грыбное царства».
Да дня памяці святога прападобнага Сергія Раданежскага ў бібліятэцы адбыўся праваслаўны вечар «Ігумен зямлі Рускай» (з цыклу мерапрыемстваў «Духовной радости сиянье»). Удзельнікі сустрэчы даведаліся аб гэтай знакавай асобе, яго ролі ў гісторыі і духоўным жыцці, а таксама аб з’яўленні Троіца-Сергіевай лаўры. На вечары прагучалі вершы і духоўныя спевы.