Менавіта такую назву носіць цыкл віншавальных мерапрыемстваў для людзей сталага ўзросту, які на працягу кастрычніка праводзіцца аўтаклубам Пружанскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы.
Нядаўна мабільная клубная ўстанова завітала ў такія маланаселеныя вёскі як Ялова, Юхнавічы і Радзецк.
З цеплынёй і шчырымі словамі, а таксама найлепшымі пажаданнямі і душэўнымі песнямі завіталі работнікі культуры і вакальны гурт “Забава” да пажылых вяскоўцаў – Л.Ф.Самасюк, І.А.Васюты, С.В.Давідзюка, С.М.Кунды, В.А.Ляўчук, В.Г.Шабуні і А.М.Бычкоўскага.
Падзяліцца навіной: