9 кастрычніка адзначаўся Дзень работнікаў культуры. Напярэдадні прафесійнага свята ў гарадскім Палацы культуры адбыўся святочны канцэрт і былі адзначаны лепшыя працаўнікі галіны Пружаншчыны.
У гонар работнікаў культуры прагучалі віншаванні ад старшыні Пружанскага райвыканкама Міхаіла Грышкевіча. Ён уручыў граматы і падзячныя лісты намесніку дырэктара Пружанскай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Святлане Карповіч, мастацкаму кіраўніку Палаца культуры Алёне Лосевай, дырэктару Ружанскай школы мастацтваў Любові Давідзенка і загадчыку Калядзіцкім сельскім Домам культуры Алене Сівачэнка.
Таксама словы падзякі выказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец. Ён узнагродзіў граматамі кіраўнікоў узорных калектываў Палаца культуры Аксану Ільюшонак (ансамбль танца «Круцёлачкі») і Святлану Салавей (ансамбль эстраданага танца «Рубікон»), а таксама загадчыка Калазубскім сельскім клубам-бібліятэкай Святлану Кульбу.
Для ўсіх прысутных і ўзнагароджаных прагучалі музычныя нумары ў выкананні маладых артыстаў Пружанскага гарадскога Палаца культуры.