Абласное свята да Дня работнікаў культуры прайшло ў Баранавічах

5 кастрычніка ў Баранавіцкім гарадскім Доме культуры прайшло святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня работнікаў культуры. На ім прысутнічалі прадстаўнікі галіны з усіх рэгіёнаў Брэсцкай вобласці, сярод якіх была і дэлегацыя Пружанскага раёна.

Падчас урачыстай часткі прадстаўнічага форуму прагучалі віншаванні з нагоды прафесійнага свята ад старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Юрыя Шулейкі, начальніка аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння з сродкамі масавай інфармацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Вікторыі Ратабыльскай, начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Сяргея Панасюка, старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў, культуры, інфармацыі спорту і турызму Галіны Крынец.

Лепшым работнікам культуры Брэстчыны былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды.

Так, граматай упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама і абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў, культуры, інфармацыі спорту і турызму была ўзнагароджана дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма” Вольга Шэпель.

Граматамі ўпраўлення культуры аблвыканкама адзначаны: дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў” Вольга Краўчук, работнікі Пружанскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Галіна Махнач (метадыст) і Людміла Кавалёва (загадчык аўтаклуба), загадчык Ліноўскай сельскай бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Алена Антончык і настаўнік па класе трубы дзяржаўнай установы адукацыі “Ліноўская дзіцячая школа мастацтваў” Аляксандр Малайчук.

Ганаровую грамату Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму атрымала дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны” Вераніка Крылова.

Калядзіцкі сельскі Дом культуры дзяржаўнай  установы культуры “Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма” (загадчык Алена Сівачэнка) быў адзначаны Дыпломам абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму за лепшую арганізацыю і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў для ўдзельнікаў уборачнай кампаніі 2022 года сярод сельскіх Дамоў культуры вобласці.

Завяршылася мерапрыемства канцэртам калектываў аматарскай творчасці Баранавіцкага раёна.

Віншуем нашых калег з абласнымі ўзнагародамі!

Са святам, шаноўныя работнікі культуры Пружаншчыны!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий