Такую назву мела вечарына-сустрэча ў Ружанскай гарпасялковай бібліятэцы. Яна была прысвечана Міжнароднаму дню пажылых людзей.
На сустрэчу ў бібліятэку прыйшлі сталыя чытачы, якія любяць прысвяціць вольны час добрай кнізе і абмеркаваць прачытанае з аднадумцамі.
На працягу ўсяго мерапрыемства ў адрас людзей «залатога» ўзросту гучалі добрыя словы і шчырыя пажаданні, у тым ліку ад настаяцеля храма святых апосталаў Пятра і Паўла ў г.п.Ружаны Аляксандра Сеня.
Прысутныя на вечарыне падзяліліся сваімі ўспамінамі, цікавымі і павучальнымі гісторыямі, а таксама паспаборнічалі ў займальных конкурсах, пачыталі вершы і паспявалі караоке. Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы.