Ужо стала добрай традыцыяй адзначаць Міжнародны дзень пажылога чалавека ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы. У гэтым годзе вечар адпачынку “Паважаючы старасць” быў зладжаны сумесна з сельскім Домам культуры і дзіцячай школай мастацтваў.
2 кастрычніка ва ўтульнай зале бібліятэкі сабраліся пажылыя чытачы, актыўныя аматары кнігі. Для іх прагучала шмат шчырых пажаданняў і цёплых словаў. Не абыйшлося без цікавых конкурсаў, віктарын, папулярных і любімых песень. Сваімі канцэртнымі нумарамі прысутных парадавалі ансамбль народнага танца “Завіруха” Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў і вакальны гурт “Сзор’е” з Дома культуры. Удзельнікі сустрэчы таксама выбралі сабе новыя кнігі для чытання і пазнаёміліся з выставай “Мудрасць жыцця, маладосць душы”.
Завяршылася мерапрыемства прыемнай размовай за кубачкам чаю.
Дарэчы, у выхадныя Ліноўскую сельскую бібліятэку наведалі не толькі сталыя чытачы, але і юныя кнігалюбы, для якіх прайшоў літаратурны глобус “Феерверк дзіцячых кніг”. Рабяты пазнаёміліся з кнігамі беларускіх, рускіх і замежных аўтараў, а потым адказалі на пытанні віктарыны.