Пад такой назвай у Кляпацкім сельскім Доме культуры прайшла вечарына, прымеркаваная да Міжнароднага дня пажылых людзей.
Разнастайная праграма мерапрыемства, на якое завіталі многія мясцовыя жыхары “залатога ўзросту”, была падрыхтавана Домам культуры, сельскай бібліятэкай і філіялам дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы, які працуе ў аграгарадку.
Так, удзельнікі тэатральнага гуртка “Чудаки” прачыталі вершы, танцавальны калектыў “Забава” выканаў некалькі танцаў, салісты праспявалі песні.
Акрамя канцэртнай праграмы, якая выклікала захапленне ў гледачоў, госці паўдзельнічалі ў шматлікіх конкурсах і віктарынах, патанцавалі, пачаставаліся салодкасцямі за кубачкам чаю, а яшчэ весела і цікава правялі свой вольны час, сустрэліся з сябрамі і аднавяскоўцамі, атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.