Сардэчна віншуем з Днём настаўніка і Міжнародным днём музыкі!

У гэтым годзе Дзень настаўніка супаў з Міжнародным днём музыкі. Таму для педагогаў дзіцячых школ мастацтваў гэта свята ўдвайне.

Мы віншуем усіх тых, хто сваёй штодзённай працай выхоўвае і вучыць дзяцей, шчыра дзеліцца сваімі ведамі, прывівае высокую мараль, патрыятызм і пачуццё прыгожага.

Шаноўныя педагогі! Прыміце словы падзякі за вернасць сваёй прафесіі, душэўную цеплыню, адказнасць і нераўнадушнае стаўленне да сваёй працы. Асаблівыя словы ветэранам, якія ўняслі вялікі ўклад у развіццё сістэмы дадатковай адукацыі ў Пружанскім раёне і выхаванне моладзі.

Ад усёй душы жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, аптымізму, вялікіх творчых поспехаў і ўдзячных вучняў!

Аддзел культуры Пружанскага райвыканкама

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий