Палацык узнагародзіў пераможцаў МастКрашChallenge

Вядома, што 28 ліпеня 2022 года споўнілася 210 год з дня нараджэння нашага земляка Юзафа Ігнацы Крашэўскага – сусветна вядомага пісьменніка, гісторыка, мастака, музыканта, грамадскага дзеяча.

Да юбілею гэтай знакамітай асобы наведвальнікам музея-сядзібы “Пружанскі палацык” было прапанавана паўдзельнічаць у  МастКрашChallenge: перамаляваць адну з работ, якая знаходзіцца ў экспазіцыі “З Доўгага – у свет”, ці працягнуць паэтычны твор Ю.І.Крашэўскага.

Супрацоўнікі музея  ацанілі старанні ўдзельнікаў яшчэ ў ліпені, а 24 верасня ў палацыку адбылося ўзнагароджанне пераможцаў чэленджу. Памятныя падарункі атрымалі вучаніцы Дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны В.Бурдзейка, якая стала пераможцам у намінацыі “Мастацкія спробы”, і В.Шыхарава, якой дастаўся прыз глядацкіх сімпатый. Рабят прыйшлі павіншаваць аднакласнікі і педагогі. Пасля ўрачыстай часткі мерапрыемства для ўсіх прайшла аглядная экскурсія па музеі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий