Маладыя медыкі сустрэліся ў Пружанскім палацыку

На мінулым тыдні ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылося ўрачыстае мерапрыемства па ўшанаванні маладых спецыялістаў, якія у гэтым годзе атрымалі медыцынскія спецыяльнасці і пачалі свой працоўны шлях у Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Сваіх новых калег прывітаў галоўны ўрач Андрэй Пачынчык, прафесійных поспехаў пажадалі прадстаўнікі калектыву.

З віншавальнымі канцэртнымі нумарамі перад прысутнымі выступілі салісты гарадскога Палаца культуры.

Завяршылася мерапрыемства агляднай экскурсіяй па музеі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий