22 верасня – Сусветны дзень без аўтамабіля. Установы культуры Пружанскага раёна вырашылі далучыцца да яго правядзення разнастайнымі мерапрыемствамі, закліканымі звярнуць увагу грамадскасці на шматлікія экалагічныя праблемы, звязаныя з выкарыстаннем транспартных сродкаў.
Так, акцыі з заклікамі адмовіцца ад выезду на аўтамабілях хаця б у гэты дзень правялі Белавусаўшчынскі і Рудніцкі сельскія клубы-бібліятэкі.
Ліноўскі сельскі Дом культуры і сельская бібліятэка прапанавалі жыхарам аграгарадка далучыцца да іх сумеснай акцыі “На работу – на веласіпедзе!”. Акрамя таго работнікі клубнай установы правялі для рабят віктарыну “Беражыся аўтамабіля, так як ад яго шмат дыму!”.
Намаляваць свае ўражанні аб падзеі і паўдзельнічаць ў экалагічнай размове прапанаваў школьнікам Мураўскі сельскі Дом культуры.
Работнікі Велікасельскага сельскага Дома культуры завіталі ў мясцовую школу і пагутарылі з дзецьмі аб гэтым дні.
Група падоўжанага дня Кляпацкай сярэдняй школы наведала мерапрыемства “Аўтамабілі, аўтамабілі – усё запаланілі” ў сельскім Доме культуры. Дзеці паразважалі аб адмоўным ўздзеянні выхлапных газаў на навакольнае асяроддзе. Яны таксама адгадвалі загадкі, успаміналі правілы паводзін на дарозе, малявалі бяспечныя сродкі руху.
А ў Калазубскім сельскім клубе-бібліятэцы прайшла дзіцячая гадзіна “Дзень без аўтамабіля дадасць нам моцы”. Рабяты разам з дарослымі пагулялі на спартыўнай пляцоўцы, паглядзелі тэматычны мультфільм.
Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу таксама прапанаваў правясці гэты дзець актыўна і звярнуць увагу на захаванне чыстага паветра. У клубнай установе адбылася пазнавальна-гульнявая праграма “Чыстае паветра на планеце Зямля”.
“Адзін дзень без аўто” – пад такой назвай прайшла інфармацыйная гадзіна ў Навасёлкаўскім сельскім Доме культуры. Кіраўнік народнага аматарскага аб’яднання “Смаляначка” А.Харытановіч сваім прыкладам заклікаў аднавяскоўцаў адмовіцца ў гэты дзень ад аўтамабіля.
Тэматычная інфармацыйная гадзіна для дарослай аўдыторыі прайшла ў Роўбіцкім сельскім клубе-бібліятэцы.
У Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы адбылася размова “Аўтамабіль: гэта добра ці не?”, пасля якой яе ўдзельнікі здзейснілі велапрагулку па аграгарадку.