Паважаныя работнікі бібліятэк Пружаншчыны! Віншуем Вас з прафесійным святам!

Бібліятэкі заўсёды былі і застаюцца цэнтрамі духоўнага і культурнага жыцця, крыніцай творчага натхнення, духоўнага развіцця і жыццёвай мудрасці. Вы, шаноўныя работнікі бібліятэчнай справы, выконваеце важную місію – забяспечваеце доступ да ведаў, развіваеце культуру, дапамагаеце навучанню і выхаванню. Ваш прафесійны поспех – гэта ўклад у будучы поспех іншых.

Сёння на Пружаншчыне налічваецца 18 бібліятэк, у якіх працуюць каля 70 чалавек.

У гэты святочны дзень выказваем Вам глыбокую ўдзячнасць за натхнёную працу і адданае служэнне справе асветы. Няхай жыццё будзе напоўнена разуменнем і падтрымкай адзінадумцаў, творчымі пошукамі і невычэрпнай энергіяй.

Жадаем дабрабыту, міру, здароўя, удзячных чытачоў і выдатнага настрою!

Са святам, дарагія калегі!!!

Аддзел культуры Пружанскага райвыканкама

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий