Прайшоў квіз для школьнікаў «Мая Беларусь»

10 верасня ў дыскатэчнай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры адбыўся квіз «Мая Беларусь», прысвечаны Дню народнага адзінства і Году гістарычнай памяці.

Яго падрыхтавалі і правялі ўдзельнікі ўзорнага клуба «Teens-фармат». Вяучымі мерапрыемства былі Дар’я Аляксейчык, якая таксама выканала песню аб Радзіме, і Кацярына Зубко.

У квізе прынялі ўдзел каманды «Тутэйшыя» (сярэдняя школа № 3), «Патрыёты» (сярэдняя школа № 4) і «Радзімічы» (сярэдняя школа № 5).

Рабятам было прапанавана адказаць на пытанні віктарыны аб нашай краіне, пазнаць па фотаздымку вядомых людзей, якімі ганарыцца Беларусь, скласці з пазлаў карту рэспублікі, назваць адметнасці беларускіх гарадоў і інш.

Па выніках квізу месцы размеркаваліся наступным чынам: пераможцы – каманда «Тутэйшыя», 2-е месца – «Радзімічы» і 3-е – «Патрыёты».

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий