1 верасня ва ўстановах адукацыі празвінелі першыя школьныя званкі – пачаўся новы навучальны год.
У гэты ўрачысты дзень за школьныя парты селі не толькі вучні сярэдніх школ, але і дзіцячых школ мастацтваў.У пяці ўстановах адукацыі ў сферы культуры раёна – дзіцячых школах мастацтваў г.Пружаны, Ружанскай, Шарашоўскай, Новазасімавіцкай і Ліноўскай – прыступілі да навучання музыцы, харэаграфіі і выяўленчаму мастацтву больш за 700 дзяцей.
З гэтай знакавай падзеяй рабят і педагогаў павіншавалі бацькі, родныя, сябры, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і рэлігійных арганізацый. Падчас лінеек і святочных праграм прагучала шмат цёплых слоў і пажаданняў, а таксама былі прадстаўлены выдатныя канцэртныя нумары ў выкананні вучняў.
З новым навучальным годам, паважаныя педагогі, вучні і бацькі! У добры шлях да выдатных ведаў!