На ўрокі ведаў – ва ўстановы культуры

1 верасня ва ўстановах адукацыі пачаўся новы навучальны год. Па традыцыі ў гэты дзень адбыліся ўрачыстыя лінейкі і прайшлі разнастайныя выхаваўчыя мерапрыемствы. На так званыя “ўрокі ведаў” запрасілі школьнікаў установы культуры, якія засяродзілі ўвагу на захаванні гістарычнай памяці.

Так, другакласнікі сярэдняй школы №5 наведалі музей-сядзібу “Пружанскі палацык”, дзе для іх быў праведзены ўрок “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню”. Дзеці даведаліся новыя факты аб Вялікай Айчыннай вайне і акупацыйным рэжыме на Пружаншчыне. Вучні прадэманстравалі свае веды пра вайну, распавялі сямейныя гісторыі аб перыядзе нямецкай акупацыі. Таксама рабяты пазнаёміліся з выставамі “Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання” і “Postscriptum”.

Цэнтральная раённая біліятэка імя Міколы Засіма запрасіла вучняў сярэдняй школы № 1 на ўрок мужнасці “Легендарная крэпасць”. Бібліятэкары пазнаёмілі юнакоў і дзяўчат з гісторыяй Брэсцкай крэпасці, расказалі аб мужнасці яе абаронцаў летам 1941 года.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий