Сумесная справа аб’ядноўвае

На мінулым тыдні Пружанскі гарадскі Палац культуры зладзіў некалькі цікавых мерапрыемстваў для моладзі.

На ўнутранай пляцоўцы ўстановы адбыліся цімбілдзінгі. Спачатку на сумесную гульню былі запрошаны каманды вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа. Рабяты спаборнічалі ў спрытнасці, кемлівасці і сіле. Такая арганізацыя вольнага часу вельмі спадабалася ўдзельнікам мерапрыемства, і яны выказалі пажаданне ізноў наведаць яго.

Падобная сустрэча таксама была зладжана для юнакоў і дзяўчат, якія аб’ядналіся ў каманды ўзорнага клуба «Teens-фармат» і Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Спаборніцтвы паміж імі прайшлі ў сяброўскай атмасферы, але ж перамога дасталася «Teens-фармату».

Калі і вы жадаеце весела і цікава правясці свой вольны час, знайсці сяброў і аднадумцаў, прыходзьце ў Палац культуры! Сачыце за афішамі!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий