Люблю цябе, Сухопаль!

30 ліпеня ў аграгарадку Сухопаль адбылося вялікае мерапрыемства – гэты населены пункт Пружанскага раёна адзначыў сваё свята.

Яго асноўнай пляцоўкай стала плошча перад мясцовым Домам культуры.

Да шматлікіх прысутных са словамі прывітання найперш звярнуўся старшыня Сухопальскага сельвыканкама Міхаіл Мартынаў. Падчас урачыстай часткі мерапрыемства былі адзначаны старажылы аграгарадка і самыя юныя яго жыхары, маладыя сем’і і сем’і першакласнікаў.

Святочны настрой для мясцовых жыхароў і гасцей стварылі калектывы аматарскай творчасці Сухопальскага сельскага клуба-бібліятэкі, а таксама самадзейныя артысты з Калядзіцкага і Роўбіцкага сельскіх Дамоў культуры, саліст Генадзь Станіславенка (г.Слуцк).

Добавить комментарий