Разам з суседзямі

Артысты Пружанскага гарадскога Палаца культуры не толькі прадставілі сваю творчасць на канцэртных пляцоўкаў нашага горада, але і прынялі ўдзел у мерапрыемствах з нагоды святкавання Дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у г.Бяроза (Брэсцкая вобласць) і г.Свіслач (Гродзенская вобласць).

Свае канцэртныя нумары 16 – 17 ліпеня гледачам прадставілі народны ансамбль танца “Спадчына” (кіраўнік Валянціна Іскаліева), узорны ансамбль танца “Круцёлачкі” (кіраўнік Аксана Ільюшонак), народная вакальная група “2+2” (кіраўнік Аляксандр Котаў) і салісты Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий