Спорт, бяспека, духоўнасць і новыя веды

У выхадныя дні ўстановы культуры правялі цэлы россып разнастайных мерапрыемстваў.

На пляцоўцы каля крамы ў Смаляніцы для мясцовых жыхароў, дачнікаў і гасцей прайшло свята вёскі. Да прысутных звярнуліся настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы С.Худзяеў і стараста вёскі В.Севасцьянчык. Добры настрой усім падаравалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры.

А калектывы аматарскай творчасці Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу запрасілі на кацэртныя праграмы жыхароў вёсак Купічы і Доўгае.

З удзелам вакальнага ансамбля “Амафор” (кір. Н.Данцова) Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры і настаяцеля храма іконы Божай Маці “Неспадзяваная радасць” С.Сысаляціна ў ЗАГСе адбылася сустрэча з вучнямі аграрна-тэхнічнага каледжа. Яна была прымеркавана да дня памяці святых Пятра і Фяўронні, жыццё якіх з’яўляецца прыкладам захавання сямейных каштоўнасцяў.

Да Дня прафілактыкі алкагалізму з мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця ўзорны клуб “Teens-фармат” гарадскога Палаца культуры арганізаваў міні-велапрабег “Жыццё на пазітыве”. Яго ўдзельнікі праехалі па невялікіх вуліцах горада – Купалы, Бахарава, Багушэвіча, Садовай. На прыпынку ў скверы каля помніка Гудзімаву на вул.Чырвонаармейскай спартсмены-аматары адпачылі і адказалі на пытанні гістарычнай віктарыны, даведаліся цікавыя факты аб мінулым Пружан.

Роўбіцкі сельскі Дом культуры таксама звярнуў увагу на здароўе маладога пакалення. Для мясцовых рабят і тых, хто адпачывае ў бабуль і дзядуль у вёсцы, работнікі ўстановы правялі гульнявую праграму “Вясёлы серпантын”. Хлопчыкі і дзяўчынкі паўдзельнічалі ў рухавых конкурсах на свежым паветны.

Вечарына адпачынку для дзяцей і моладзі “Разам весела гуляць” прайшла ў Слабудскім сельскім Доме культуры. Гульцы падзяліліся на каманды і спаборнічалі ў спартыўных эстафетах, заданнях на спрыт, хуткасць і кемлівасць.

Белавусаўшчынскі сельскі Дом культуры зладзіў інфармацыйную гадзіну “Каб лета было добрым!”, падчас якой рабятам нагадалі аб небяспецы купання на неабсталяваных вадаёмах. Дзеці разам з дарослымі паўтарылі правілы паводзін на вадзе.

А Белавусаўшчынская сельская бібліятэка вырашыла правясці гульню да незвычайнай даты – Сусветнага дня шакаладу. Юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з гісторыяй гэтага прадукту і разнастайных традыцыях, звязаных з ім, паўдзельнічалі ў віктарыне. Напрыканцы мерапрыемства ўсе пачаставаліся шакаладнымі цукеркамі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий