Пад такой назвай у Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў прайшло мерапрыемства для наведвальнікаў прышкольнага лагера.
Падчас завочнага падарожжа па лесе дзеці пазнаёміліся з яго жыхарамі, даведаліся цікавыя факты, паглядзелі ўнікальныя фотаздымкі. Рабяты дапоўнілі аповед вядучага ўласнымі ведамі па тэме.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем складалі тэматычныя пазлы, вызначалі звяроў і птушак па сілуэтам і змяшчалі іх па месцах жыхарства, адказвалі на пытанні віктарыны.