Народны майстар Рэспублікі Беларусь Марыя Мікалаеўна Кулецкая правяла майстар-клас па выцінанцы у сярэдняй школе № 1 г.Пружаны.
Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб гісторыі гэтага віду дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, асаблівасцях стварэння твораў з паперы, іх прызначэнні і распаўсюджанні на нашых землях.
Акрамя таго дзеці з дапамогай вядомага майстра паспрабавалі стварыць прыгожыя ўзоры і кампазіцыі з паперы.