У мінулую нядзелю адзначалася адно з галоўных хрысціянскіх свят – Троіца. Да гэтага дня ўстановы культуры прымеркавалі шэраг мерапрыемстваў.
Аўтаклуб выступіў з канцэртнымі праграмамі ў вёсках Крыніца і Белы Лясок, а таксама наведаў з віншаваннямі жыхарку Бабінца Анастасію Міхайлаўну Покала.
Святочны канцэрт “Зялёная Троіца” прайшоў у аграгарадку Руднікі, у якім прынялі ўдзел калектывы сельскага клуба-бібліятэкі.
У аграгарадку Сухопаль з праграмай “Пайду, пагуляю, белую бярозку заламаю” выступілі калектывы аматарскай творчасці Белавусаўшчынскага сельскага Дома культуры.
Таксама да хрысціянскага свята быў зладжаны канцэрт Ліноўскім сельскім Домам культуры.
Народнае аматарскае аб’яднанне “Смаляначка” Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры прымеркавала да свята Троіцы сваё чарговае пасяджэнне. На імправізаваных вячорках удзельнікі калектыву распавялі аб мясцовых традыцыях свята, асаблівасцях прыгатавання страў, паспявалі абрадавыя песні.