Менавіта пад такой назвай прайшоў чарговы круглы стол у рамках мерапрыемстваў Года гістарычнай памяці. Ён быў арганізаваны Пружанскім раённым аб’яднаннем арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі.
На гэты раз прадстаўнікі працоўных калектываў ААТ «Ружаны-Агра», «Радзіма» і «Санаторый «Ружанскі», філіяла «Аграэнерга Зеляневічі» РУП «Брэстэнерга», ТАА «Ружанская мэблевая кампанія» сабраліся ў Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў.
Перад прысутнымі выступілі пракурор Пружанскага раёна Аляксандр Вярбіцкі, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук і галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Наталля Пракаповіч. Для ўдзельнікаў круглага стала была праведзена экскурсія па залах музея, у тым ліку па выставе «Незабытыя ахвяры вайны», прысвечанай тэме генацыду беларускага народа.