У філіяле дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны, які працуе ў аграгарадку Клепачы, адбыўся святочны справаздачны канцэрт “Свет музыкі, мастацтва і дабра!”.
У канцэртнай зале Кляпацкага сельскага Дома культуры, дзе прайшло мерапрыемства, сабралася шмат гледачоў. Вучні парадавалі прысутных яркімі і запамінальнымі нумарамі. У канцэртнай праграме прагучалі знаёмыя мелодыі, былі прадстаўлены народныя танцы. Выступалі вучнёўскія ансамблі, вакальныя калектывы і сольныя выканаўцы.
Жана Мікалаеўна Ніка, якая ўзначальвае філіял, падвяла вынікі навучальнага года, уручыла выпускнікам пасведчанні аб заканчэнні дзіцячай школы мастацтваў і падзякі лепшым вучням установы.
Падзяліцца навіной: