У Міжнародны дзень абароны дзяцей у Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы імя А.Лось прайшло свята “Лета – гэта здорава!”. На яго завіталі ўдзельнікі летняга конкурсу чытачоў і аматары кнігі. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у гульнях і віктарынах, якія правёў вясёлы Карлсан. А яшчэ ён расказаў, як арганізаваць свой дзень падчас канікул: дапамагаць бацькам, адпачываць, наведваць цікавыя мясціны, чытаць кнігі.
Да юных наведвальнікаў бібліятэкі таксама звярнуўся настаяцель храма Праабражэння Гасподняга г.Пружаны Ігар Мрыхін, які адзначыў вялікую духоўную запатрабаванасць кнігі.
Напрыканцы свята дзяцей запрасілі прыходзіць на літаратурныя сустрэчы, якія будуць праводзіцца ў раённай дзіцячай бібліятэцы на працягу лета па серадах у 11 гадзін.
Ружанская дзіцячая бібліятэка да Дня абароны дзяцей прымеркавала гульнявую праграму «Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались!». Бібліятэку наведалі рабяты з прышкольнага лагера.
Слабудская сельская бібліятэка таксама запрасіла да сябе наведвальнікаў прышкольнага лагера. Яны сталі ўдзельнікамі прававога марафону «Ведай правы, памятай аб абавязках».