У шчаслівай краіне дзяцінства

27 мая ў Шарашоўскай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся справаздачны выпускны канцэрт «Краіна дзяцінства».

Ва ўрачыстай частцы мерапрыемства дырэктар установы – Вольга Пятроўна Краўчук – павіншавала ўсіх з заканчэннем навучальнага года, падвяла вынікі навучальна-выхаваўчага працэсу і ўручыла граматы і падзякі лепшым вучням.

Канцэртная праграма была пабудавана ў форме тэатральна-музычнай пастаноўкі. Вядучыя – Віця і Маша разам з казачнымі героямі, ролі якіх выканалі вучні школы, забаўлялі гледачоў паміж музычнымі нумарамі.

Да свята таксама была падрыхтавана выстава работ вучняў мастацкага аддзялення.

Напрыканцы мерапрыемства 12 выпускнікоў Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў атрымалі пасведчанні аб яе заканчэнні. Для іх празвінеў апошні званок.

Шчаслівага шляху ў жыцці, шаноўныя выпускнікі!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий