Віншаванні прымалі пагранічнікі

28 мая ў Беларусі адзначалася асаблівае прафесійнае свята – Дзень пагранічніка. Яно актуальна і для Пружаншчыны, таму што тут не толькі пражываюць ветэраны пагранічнай службы, але і знаходзіцца дзве пагранічныя заставы.

Работнікі культуры не забываюць віншаваць абаронцаў мяжы з іх знакавым днём. Гэты год не стаў выключэннем.

Канцэртную праграму для ваеннаслужачых пагранічнай заставы № 1 падрыхтавалі работнікі Сухопальскага сельскага клуба-бібліятэкі.

 А на пагранічную заставу № 2 завіталі ўдзельнікі самадзейнасці з Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий