У добры шлях, выпускнікі!

26 мая 2022 года ў гарадскім Палацы культуры адбыўся выпускны вечар і справаздачны канцэрт «Запальваем зоркі» дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны».

У вялікай зале не было свабодных месцаў – на свята прыйшлі вучні, бацькі, педагогі, родныя і сябры, аматары мастацтва.

Кожнае з аддзяленняў школы падрыхтавала для канцэрта лепшыя нумары. Музычныя і танцавальныя кампазіцыі прадставілі калектывы і сольныя выканаўцы. У фае Палаца культуры працавала выстава работ вучняў выяўленчага аддзялення.

Безумоўна, самай кранальнай часткай мерапрыемства стала ўручэнне атэстатаў 56 выпускнікам дзіцячай школы мастацтваў.

У добры шлях, нашы выпускнікі!

Паглядзець мерапрыемства можна тут: https://www.youtube.com/watch?v=AZeaDrxTsdc

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий