25 мая ўзорны клуб «Teens-фармат» Пружанскага гарадскога Палаца культуры разам з участковым інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх раённага аддзела ўнутраных спраў Дзмітрыем Таразевічам завіталі ў сярэднюю школу № 3.
Удзел у прафілактычнай гутарцы «Нефармальная размова» прынялі вучні 8 – 11 класаў.
Дзмітрый Сяргеевіч падрабязна спыніўся на адказнасці непаўналетніх за распіцце спіртных напояў, знаходжанне ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане і іншых правапарушэннях. Падлеткі даведаліся аб правапарушэннях, якія здзейснілі непаўналетнія ў нашым горадзе і раёне, задавалі розныя пытанні інспектару.
Удзельнікі клуба «Teens-фармат» прапанавалі падлеткам, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, з карысцю праводзіць свой вольны час, у тым ліку далучыцца да працы маладзёжнага клуба.