23 мая на народным аддзяленні дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» адбыўся справаздачны канцэрт.
У ім прынялі ўдзел вучні і настаўнікі. У праграме былі прадстаўлены як сольныя выканаўцы, так і ансамблі, сярод якіх – узорны баянны аркестр «Імпрэс» (кіраўнік Валянціна Мікалаеўна Захаркіў).
У канцэртнай праграме прагучалі разнастайныя па жанрах і стылях музычныя творы.
Вучні, якія ў гэтым навучальным годзе прымалі актыўны ўдзел у канцэртнай дзейнасці і жыцці школы, а таксама пераможцы абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў былі адзначаны граматамі ўстановы.