Прайшоў раённы семінар работнікаў клубных устаноў

Ужо стала добрай традыцыяй напрыканцы мая праводзіць раённы семінар работнікаў клубных устаноў, каб разглядзець пытанні занятасці непаўналетніх у летні перыяд і іншыя актуальныя тэмы.

На гэты раз работнікі культуры абмеркавалі планаванне і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў, асаблівасці духоўнага выхавання як аднаго з накірункаў працы з дзецьмі і моладдзю, работу аматарскіх аб’яднанняў гульнёвых зносін і клубаў аматарскай гульні. Парадамі і навінкамі ў арганізацыі такой дзейнасці з прысутнымі падзяліліся метадысты раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы.

З мэтай абмену вопытам удзельнікі семінара наведалі дзіцячы пакой “Тэрыторыя твайго дзяцінства”, які працуе у Пружанскім гарадскім Палацы культуры, і бліжэй пазнаёміліся з яе працай і гульнёвымі матэрыяламі.

Работнікі клубных устаноў таксама здзейснілі экскурсію ў музейны пакой пружанскага храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага. Аб гісторыі праваслаўя на Пружаншчыне ім расказаў настаяцель храма Міхаіл Носка.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий