14 мая 2022 года вучні выяўленчага (мастацкага) аддзялення дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны прынялі ўдзел у пленэры I адкрытага абласнога конкурсу дзіцячага малюнку «Спадчына-2022» «Мозаика Вселенной», які праходзіў у г.Івацэвічы. Пленэр для старэйшай і сярэдняй груп удзельнікаў праходзіў у лясным масіве (мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Хаваншчына»), малодшай – у парку.
Паводле вынікаў конкурсу, які адбыўся пры падтрымцы Івацэвіцкага райвыканкама, журы на чале з прафесарам кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, членам Беларускага саюза мастакоў Яўгенам Шунейкам, вызначыла пераможцаў і прызёраў. Сярод іх былі і юныя пружанскія мастакі.
Так, Дыплом лаўрэата III ступені быў прысуджаны вучаніцы 4 класа Ніне Калашнікавай (настаўнік Аляксандра Уладзіміраўна Мазець). Дыплом I степені атрымала Ганна Навумчык (4 клас, настаўнік Алена Уладленаўна Пятрань), а Дыпломы III ступені – Арына Цёхан (2 клас, настаўнік А.У.Мазець) і Валерыя Булатава (1 клас, настаўнік Таццяна Валянцінаўна Пстыга). Прызам сімпатый журы была адзначана Паліна Саханевіч (2 клас, настаўнік А.У.Мазець). Астатнія пружанскія канкурсанты атрымалі Дыпломы фіналістаў пленэра I адкрытага абласнога конкурсу дзіцячага малюнку «Спадчына-2022» «Мозаика Вселенной».
Віншуем!