Мая сям’я – мая радасць

Пад такой назвай 18 мая аўтаклуб правёў дзень сямейнага адпачынку для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Падчас сустрэчы, якая адбылася ў пасёлку Сонечны, было шмат жартаў, загадак, гульняў і … пазітыўных эмоцый.

Ад удзелу ў забаўляльна-спартыўнай праграме, якую праводзіў Чырвоны Капялюшык, ролю якога выканала загадчык аўтаклуба Людміла Кавалёва, наведвальнікі і супрацоўнікі аддзялення атрымалі вялікае задавальненне.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий