У Ружанскай дзіцячай школе мастацтваў нядаўна прайшоў дзень адчыненых дзвярэй.
Усе жадаючыя маглі наведаць установу дадатковай адукацыі, каб пазнаёміцца з яе работай і дзейнасцю.
Найбольш чаканымі гасцямі ў школе мастацтваў былі патэнцыяльныя будучыя вучні. Менавіта таму два канцэрты былі праведзены для вучняў пачатковых класаў Ружанскай сярэдняй школы. У канцэртнай праграме прынялі ўдзел рабяты, якія ўжо дасягнулі пэўных вынікаў у навучанні па класах домры, цымбалаў, баяна, акардэона, фартэпіяна і скрыпкі.
Гледачы атрымалі сапраўдную асалоду ад сустрэчы з мастацтвам, а юныя артысты – новы стымул для ўдасканальвання свайго майстэрства. Спадзяемся, што сярод гледачоў з’явіліся тыя, хто ў будучым навучальным годзе стане вучнямі дзіцячай школы мастацтваў у Ружанах.