Штогод у трэцюю нядзелю мая адзначаецца Сусветны дзень памяці ахвяр СНІДу. У 2022 годзе гэта сумная дата прыпала на 15 мая.
Упершыню дзень памяці быў арганізаваны ў 1983 годзе ў г.Сан-Францыска (ЗША) групай людзей, якіх асабіста закранула праблема ВІЧ-інфекцыі. З таго часу такі дзень праводзіцца з мэтай успомніць тых, хто памёр ад СНІДу, выказаць салідарнасць з людзьмі, якія жывуць з ВІЧ, інфармаваць грамадскасць і прымусіць задумацца, што праблема можа закрануць кожнага. Сімвал руху супраць ВІЧ-інфекцыі – чырвоная стужка.
Шэраг устаноў культуры Пружанскага раёна звярнулі ўвагу на гэту памятную дату.
Так, Белавусаўшчынскі сельскі Дом культуры сумесна з бібліятэкай правялі гутарку “Свечка памяці” і аформілі тэматычны інфармацыйны стэнд.
У Мураўскім сельскім Доме культуры адбылася гутарка для дзяцей і падлеткаў “Аб гэтым забыць нельга”.
Гадзіну здароўя “Кошт памылак” правялі Роўбіцкі сельскі Дом культуры і бібліятэка.
У Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы таксама адбылася размова аб ахвярах СНІДу. Да сустрэчы была аформлена выстава інфармацыйна-даведачных матэрыялаў “Ведаць сёння, каб жыць заўтра”.