Выхаваць сапраўдных патрыётаў

Дзіцячыя школы мастацтваў Пружаншчыны звяртаюць увагу не толькі на паспяховае ажыццяўленне навучальнага працэсу, але і праводзяць вялікую работу па выхаванні маладога пакалення.

Напрыклад, на мінулым тыдні ў Ружанскай дзіцячай школе мастацтваў прайшоў урок памяці «Чаму мы ў ХХІ стагоддзі…», прысвечаны 77-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і Году гістарычнай памяці.

На мерапрыемстве, на якім прысутнічалі вучні і настаўнікі ўстановы, рабяты ўспомнілі аб цяжкіх выпрабаваннях, якія выпалі на долю продкаў у гады ваеннага ліхалецця, расказалі вершы і выканалі музычныя творы, прысвечаныя падзеям мінулай вайны. Напрыканцы сустрэчы прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий