Нельга забываць мінулае

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” працягваюцца праекты, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны, – гэта мастацкая выстава “Дзіцячы погляд з вечнасці” (графічныя работы М.Бярнштэйна) і фотадакументальная выстава “Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання”. На сённяшні дзень іх ужо наведала больш за 2300 чалавек.

Ва ўстанове культуры праходзяць не толькі экскурсіі, але і іншыя мерапрыемствы, якія ўздымаюць пытанні захавання гістарычнай памяці.

Так, 13 мая ў музеі прайшоў чарговы круглы стол “На ёсць, чым ганарыцца, нам ёсць, што захоўваць”, прысвечаны Году гістарычнай памяці. На мерапрыемства сабраліся прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый горада і раёна. Перад прысутнымі выступілі пракурор Пружанскага раёна Аляксандр Вярбіцкі, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук і галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Наталля Пракаповіч. Пасля завяршэння абмеркавання ўдзельнікі круглага стала наведалі выставы, якія працуюць у палацыку.

У гэты ж дзень музей наведалі вучні Кляпацкай і Навасёлкаўскай школ. Таксама супрацоўнікі правялі пешаходныя экскурсіі па горадзе, на якія прыйшлі вучні Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа і ўсе жадаючыя.

 

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий