13 мая навуковыя супрацоўнікі музея-сядзібы “Пружанскі палацык” правялі акцыю “З глыбіні вякоў да нашых дзён” у рамках чарговага Фэсту экскурсаводаў.
У гэты дзень госці і жыхары горада мелі магчымасць бясплатна паўдзельнічаць у пешаходных экскурсіях па Пружанах.
Радуе тая акалічнасць, што гісторыяй горада найбольш зацікавілася моладзь. Большую частку экскурсантаў складалі вучні Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.
Падчас падарожжа былі наведаны самыя значныя гістарычныя аб’екты Пружан, якія знаходзяцца на вуліцы Савецкай, – храм святога благавернага князя Аляксандра Неўскага, “Белыя лаўкі”, грамадзянская забудова рубяжа ХІХ – ХХ ст., касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, помнік спалены вёскам і іншыя знакавыя месцы.
Падзяліцца навіной: