Дзеці – дзецям

Вучні Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў радуюць сваімі выступленнямі не толькі настаўнікаў і бацькоў, але і жыхароў гарадскога пасёлка. Нядаўна юныя музыканты наведаліся з канцэртам ў мясцовы дзіцячы сад.

Рабяты расказалі аб роднай установе, у якой яны вучацца іграць на розных музычных інструментах, спяваць і маляваць, знаёмяцца з захапляльным светам мастацтва. А потым яны прадставілі лепшыя музычныя нумары, якія падрыхтавалі спецыяльна да сустрэчы. Маленькія выхаванцы сада з захапленнем паслухалі канцэрт.

Мерапрыемства завяршылася музычным спектаклем – вучні школы мастацтваў прадставілі дзецям казку “О глупом мышонке”.

Сустрэча ў Шарашове падарыла шмат радасці, пазітыўных эмоцый і добрага настрою ўсім, хто ў ёй удзельнічаў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий