Апошні крок да выніковай атэстацыі

На сцэне Новазасімавіцкай дзіцячай школы ма стацтваў адбылося трэцяе праслухванне выпускнікоў, на якое былі запрошаны не толькі педагогі ўстановы, але і бацькі вучняў.

Мэтай гэтага адказнага мерапрыемства была праверка ступені падрыхтаванасці выпускнікоў да выніковай атэстацыі.

Свае праграмы, якія складаліся з твораў рускіх і замежных класікаў, прадставілі вучні па класах домры, скрыпкі і акардэона. Сярод сёлетніх выпускнікоў – пераможца рэгіянальных, абласных і міжнародных конкурсаў Юлія Сідарава.

Вынікі праслухвання паказалі, што ўсе выпускнікі годна падрыхтваліся да выніковай атэстацыі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий