Менавіта такую назву насіла тэатралізаваная праграма, прадстаўленая 30 красавіка на сцэне Пружанскага гарадскога Палаца культуры.
Гледачы, якія наведалі мерапрыемства, – гэта дзеці, моладзь, аматары народнай творчасці, работнікі культуры і адукацыі, гараджане, убачылі ўвасабленне шэрагу традыцый свята Вялікадня на Пружаншчыне.
Тэатралізаваны велікодны абрад быў падрыхтаваны народным драматычным калектывам “Сейбіты” (кіраўнік Васіль Курачынскі). У ім таксама прынялі ўдзел работнікі Пружанскага гарадскога Палаца культуры – Вячаслаў Краўчук, Таццяна Навінка, Арына Ро, Вольга Гардзейчык і самадзейныя артысты – Галіна Пеляніцына, Анастасія Фокіна. Абрадавыя песні і гульні на сцэне выканала народнае аматарскае аб’яднанне “Смаляначка” (кіраўнік Анатоль Харытановіч) Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры.
Падрабязней тут:
https://www.youtube.com/watch?v=r0bR1IYcC-A