У Новазасімавіцкай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся канцэрт першакласнікаў “Пасвячэнне ў свет мастацтва”.
У канцэрце прынялі ўдзел усе вучні перашага класа ўстановы, якія вучацца па класах домры, скрыпкі, фартэпіяна і эстрадных спеваў.
Аляксандра Чэга, вядучая свята, расказала аб поспехах роднай установы, а таксама загадвала загадкі і задавала пытанні па музычнай грамаце. Праводзіць канцэрт ёй дапамагалі казачныя героі – Віні Пух і Пятачок.
У гэты дзень юныя музыканты прадэманстравалі педагогам, сябрам і гасцям мерапрыемства свае веды, якія яны набылі за год навучання ў школе мастацтваў. Для іх гэта быў першы сапраўдны вопыт выступлення перад шырокай аўдыторыяй.
Гледачы з вялікім задавальненнем паслухалі канцэрт і падтрымалі маленькіх выканаўцаў апладысментамі.
Свята прайшло ў цёплай і добразычлівай атмасферы.
Напрыканцы мерапрыемства першакласнікі ўрачыста прыняслі клятву музыкантаў, а дырэктар школы Марына Леанідаўна Кузьміч павіншавала ўсіх з гэтай знакавай падзеяй, пажадала поспехаў у вучобе і ўручыла пасведчанні і падарункі.
У добры шлях, юныя музыканты!