Чым моладзі заняцца ў вольны час?

Загадчык аддзела па рабоце з дзецьмі і моладдзю гарадскога Палаца культуры Арына Аляксандраўна Ро наведала Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж.

На сустрэчу найперш былі запрошаны падлеткі, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.

Арына Аляксандраўна падрабязна расказала аб шматлікіх мерапрыемствах, якія ладзяцца ў Палацы культуры для дзяцей і падлеткаў, а таксама пазнаёміла са студыямі і аб’яднаннямі па інтарэсах, якія працуюць ва ўстанове культуры. Таксама яна паведаміла, што новых маладых удзельнікаў чакаюць творчыя калектывы – народны ансамбль танца «Спадчына» (кір. В.І.Іскаліева), ганчарная майстэрня «Бацькаўшчына» (кір. В.І.Раманоўскі), студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Вытокі» (кір. С.І.Тагіева) і ўзорны клуб «Teens-формат» (кір. А.Я.Ціхановіч). У іх моладзь можа цікава і карысна правясці свой вольны час, навучыцца ствараць прыгажосць, пашырыць кругагляд, набыць новых сяброў і прыняць удзел у разнастайных знакавых праектах.

А.А.Ро запрасіла навучэнцаў каледжа на мерапрыемствы, якія адбудуцца ў Палацы культуры ўжо ў гэту суботу – вясенні інтэлектуальны турнір «Мозгабойня» і тэатралізаваны народны абрад «Свята Вялічка з чырвоным яечкам». Рабяты выказалі жаданне наведаць з экскурсіяй ганчарную майстэрню, каб бліжэй пазнаёміцца з яе працай.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий